1032 Цытатнік беларускага мыслення. Цытуй сваё!
donate

Цытатнік беларускага мыслення. Цытуй сваё!

кампания по сбору средств

ко всем кампаниям

проблема, которая решается:

Мы, беларусы, не ведаем сваіх мысляроў, іх глыбокія думкі і ідэі, усведамляем сябе саміх праз чужыя вобразы, думкі

руководитель проекта

команда проекта, 2 чел.

Ulad Vialichka

арганізатар пленэра

Марына Штрахава

каардынатар

Описание проекта Блог проекта (19 постов) Поддержали (81 чел.)
Собрано:  83%
29 300 000 из 35 000 000 руб.
Кампания завершилась 0
Режим:  Всё-Что-Собрал
Автор получает все собранные деньги, когда он собрал более 25% cуммы.
Поделиться:
Предложение
для компаний-спонсоров

Гэты праект - працяг кампаніі “Цытуй сваё”, якую запачаткавалі ў траўні мінулага году шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятываў: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!“, Беларускі Калегіум, "Мова Нанова".

Кампанія звяртае ўвагу на тое, што беларускае мысленне – гэта самаразуменьне нацыі, шляхі асэнсаваньня яе сутнасьці ды прызначэньня, пошукі ідэнтычнасьці на ростанях культурных уплываў ды традыцый.

Думка, як і культура,  мае характар пераемнасці. Апошнім часам, аднак, мы сталі нацыяй склеротыкаў, як быццам цалкам забыўшы, тое, што было перад намі. Часцяком, мы нанова спрабуем адказаць на тыя самыя пытанні, нягегла фармулюем нанова, бліскуча сфармуляванае да нас, паўтараем тыя самыя памылкі і вынаходзім ужо вынайдзенае.  Мы ўсведамляем рэчаіснасць фрагментамі чужых, небеларускіх тэкстаў, сілком нацягваючы іх на беларускі культурны і гістарычны краявід, усведамляем сябе саміх праз чужыя вобразы, думкі, словы.

Падчас кампаніі мы атрымалі больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячоў, якія дасылалі самыя розныя людзі. Мы стварылі галерэю дызайнерскіх цішотак з цытатамі. Склаўся фан-клюб беларускай думкі.

Зараз мы збіраемся працягнуць справу і выдаць супольнымі высілкамі  Цытатнік.

Ён будзе мець кішэнны фармат і прывабны выгляд, і гэта значыць, што:

-       Яго будзе зручна браць з сабой і на працу, і ў вандроўкі, каб згадваць слушныя думкі і мысліць разам з выбітнымі беларусамі

-       Ён будзе цудоўным падарункам для аматараў беларушчыны і для тых, хто абсалютна не знаёмы з беларускай культурай. Няхай сустрэча з ёй пачнецца з найлепшых узораў думкі

-     Ён стане годным складнікам любой бібліятэкі, паколькі адразу будзе і месцішчам думкі і даведнікам з гісторыі культуры і ідэяў.

Для выдання мы ўжо маем 40 адабраных цытат. Плануецца, што іх будзе  больш за 100. Зараз ідзе дадатковы адбор цытатаў для зборніка. Творчая каманда кампаніі плануе выдаць 500 асобнікаў Цытатніка да 1 студзеня 2016 года, каб яшчэ паспець падараваць іх сваім сябрам і блізкім на святы.

Нам вельмі важна, каб выданне Цытатніка таксама стала “народнай справай”.

Поддержи проект и получи подарок:
Нажмите на сумму, на которую Вы хотите поддержать проект:
Проект важен для вас? Следите за изменениями в проекте - нажмите кнопку "Это важно!"
Это важно!
Для [[followers.length]] это важно
Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы оставлять комментарии
Обсуждение