Вакансии

Спецыяліст па працы з супольнасцю

Talaka шукае у каманду чалавека, які будзе займацца працай з супольнасцю Талакі і дапамагаць ёй расці.

Talaka дапамагае рэалізоўвацца самым розным праектам і імкнецца спрасціць навучанне, дапрацоўку ідэяў, пошук аднадумцаў і прыцягненне фінансаў. Супольнаць Талакі з’яўляецца сапраўдным рухавіком, бо гэта яе ўдзельнікі запускаюць праекты, дапамагаюць адзін аднаму ажыццяўляць свае задумы і развіваюць Беларусь праз файныя ініцыятывы ад сацыяльных да камерцыйных. Менавіта таму мы так шмат увагі і сілаў накіроўваем на развіццё і пашырэнне супольнасці.

Наш ідэальны кандыдат не толькі ўяўляе, чым займаецца Talaka і раздзяляе яе каштоўнасці, але і з’яўляецца праактыўным, мэтанакіраваным чалавекам, для якога важна якасна рабіць тое, чым ён заняты, які мае ўнутраную неабходнасцю паляпшаць эфектыўнасць сваёй працы і здольны хутка расці разам з павялічэннем складанасці задачаў, якія ўзнікаюць перад нашай камандай.

Абавязкі будуць уключаць (але не абмяжоўвацца імі):

  • Прыцягненне і курыраванне праектаў,
  • Дапамога ў публікацыі праектаў і тэхнічная падтрымка,
  • Камунікацыя з супольнасцю праз сац.сеткі і імэйл-рассылку,
  • Падрыхтоўка і сістэматызацыя навучальных матэрыялаў,
  • Пошук і ўзаемадзеянне з ключавымі партнёрамі,
  • Арганізацыя падзеяў для супольнасці.

Неабходныя здольнасці (кожная будзе правярацца):

  • Праца на вынік,
  • Сістэмнае бачанне,
  • Ініцыятыўнасць
  • Камунікабельнасць
  • Саманавучанне
  • Самаарганізаванасць

Фармат:

  • Поўны працоўны дзень,
  • Праца ў Мінскім офісе (метро Маладзёжная),
  • Заробак па выніку сумоўя 500-800 руб.

Лічыце, што можаце быць карыснымі ў камандзе Талакі?
А мы лічым, што Talaka можа стаць працай вашай мары.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе на вакансію, дашліце нам на praca@talaka.by:

  • Рэзюмэ з апісаннем вымяраемых вынікаў вашай дзейнасці на кожным месцы працы,
  • Апісанне з канкрэтнымі прыкладамі вашага валодання неабходнымі нам здольнасцямі,
  • У імэйле дашліце спасылкі на гэтыя матэрыялы ў Google Docs з доступам па спасылцы.

Middle PHP Developer

Шукаем распрацоўшчыка для развіццё платформы Talaka у складзе dev-каманды.

Мы ствараем Talaka як онлайн-майстэрню, дзе людзі рэалізуюць праекты і дапамагаюць адзін аднаму. Мы імкнемся спрасціць працэс навучання рэалізацыі праектаў, атрымання экспертнай і ментарскай падтрымкі, збору эфектыўнай каманды і прыцягнення фінансаў. Мы развіваем онлайн-акселератар і "алічбоўваем Сіліконавую даліну", каб болей файных праектаў паўставала і развіваліся. Мы робім гэта ў Беларусі для Беларусі і для ўсяго свету.

Тэхнічныя патрабаванні:

  • дасканалае веданне ААП;
  • вопыт ад 2 год ў PHP, JavaScript;
  • плюсам будзе (але неабавязкова) вопыт у Symfony, Angular, MongoDB, git, linux;

Асабістыя патрабаванні:

  • адказнасць і сабранасць у працы;
  • адсутнасць страху перад складанымі задачамі;
  • імкненне развівацца і быць прафесіяналам;
  • шчырае жаданне рабіць свет вакол сябе лепей;

Умовы працы:

  • поўны працоўны дзень;
  • выпрабаваўчы тэрмін;
  • дыстанцыйная праца ці ў офісе ў Мінску (метро “Маладзёжная”);
  • памер заработнай платы па выніках сумоўя (ад 900 USD);

Падобна на цябе і працу тваёй мары? Пішы нам на praca@talaka.by.

Талаковца по призванию

Если ты не нашел себя среди вакансий, но желаешь присоединиться к команде Talaka.by или просто помочь, пиши нам на praca@talaka.by и мы обязательно подумаем, как мы можем посотрудничать!


Даже если тебе не подошла ни одна из предложенных вакансий, ты можешь помочь Талаке найти нужных людей, если порекомендуешь наши вакансии друзьям!